We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

Vostraŭ skarhaŭ

by Syndrom Samazvanca

/
  • Streaming + Download

    Includes unlimited streaming via the free Bandcamp app, plus high-quality download in MP3, FLAC and more.

    Download includes hidden bonus track exclusive to Bandcamp.
    Purchasable with gift card

      €5 EUR  or more

     

1.
Kvietki zla 05:23
каб мяне не знайшлі маю два варыянты ці насамрэч памру ці прыкінуся мёртвым але гэты пад'езд надта цесны для трунаў я самотна ляжу затаіўшы дыханне я выплыву на бераг кветка расце ў рэбрах вялікі брат мне не брат мяне пільнуе неба уваходзіць туман праз разбітую шыбу на падлогу як пыл на мне асядае хтосьці кінуў камень камень стаўся ядомым я насамрэч памёр ці прыкінуўся мёртвым я выплыву на бераг кветка расце ў рэбрах вялікі брат мне не брат мяне пільнуе неба
2.
Promni 07:44
купляю штораз ежы менш каб голад выганяў з кватэры часцей самота ва ўсім ці памагло б калі б мяне касірка абняла быць можа далонь закране калі будзе рэшту даваць бязлюдны востраў але ж мы тут паскудны монстар зацягне ў кут я сёння навін не чытаў галоўнае само даляціць цела доўгай белай хмары расколецца як века крышталёвае труны хай промні ушчэнт пасякуць мой горад імжы ды хаўтур так рэдка сонца і дзьмухаўцы самазабойца адклаў на потым суіцыд гора горада сонца ўласна сонца тут няма слабасць горада хмар вострыя промні прамяні промні прамяні промені промні прамяні промні прамяні промені промні прамяні ---------------- промні прамяні помні памяні
3.
Bu samoje 05:04
у люстры сябе не апазнаў сеюць сумнеў уводзяць у зман пярэваратні усё выкруцяць так быццам бы ты злачынец і кат ляці кулём калі выслізнуў дагары нагамі дагары дагары нагамі дагары дзе ніз? дзе верх? бяжы кумільгом дагары нагамі дагары дагары нагамі дагары bu samoje - будзь сабою bu samoje - будзь сабою выпадзе нам лішка ці цот тут неўпрыкмет крадуць жыццё пад гэтым дажджом уласны абрыс ты б не спыніў калі б не сябры размок твой цень ляжыць у лужыне дагары нагамі дагары дагары нагамі дагары ні ўніз ні ўверх нікуды паляцеў дагары нагамі дагары дагары нагамі дагары
4.
Na dno! 02:58
го-го-годзе, хо-хо-хопіць, варта ў ванну, варта легчы на дно а калі асядзе попел, то мажліва нешта будзе відно мы ў поўнай жопе мы залеглі на дно хай асядзе попел да сустрэчы вясной каб жа вось па гэтай жопе дала залп і спапяліла перуном а пакуль асядзе попел, балансуем між турмою і труной мы ў поўнай жопе мы залеглі на дно хай асядзе попел да сустрэчы вясной мы ў поўнай жопе мы ў срацы, пардон хай асядзе попел а пакуль што - на дно!
5.
Halijaf 07:44
прызнай прызнай прызнавай віну новы рытуал на фоне дзвярэй слязу пусці прызнай віну папярэджвалі ўсіх кіроўцу не турбуй не тузай за рукаво (не торгай) не дурэй не дуры дарослым галавы (не дуры) не дурэй не дуры сачу за табой ты без павагі глядзеў пасаджу на ланцуг такія целы як ты (як ты) падаюць часта на праезную частку блакуючы рух сачы за мной вадзі за сабой пасадзі на ланцуг бо я адбіўся ад рук я адбіўся ад рук я адбіўся ад рук прызнай прызнай прызнавай віну абрыдлы рытуал на фоне дзвярэй давай слязу давай (здавай здавай) прызнай віну нясмешны жарт нездаровы прыкол жартаўнік благі хваравіты смяхун як у шаломе, то зух (а тут) прыкусіў язык (цяпер) бо мясцовы давід быў шпульнуўшы ў цэль вунь гурба гнілля на полі ляжыць (ляжыць ляжыць) між лёду і мёртвых траў леташні галіяф сачы за мной вадзі за сабой пасадзі на ланцуг бо я адбіўся ад рук я адбіўся ад рук я адбіўся ад рук я адбіўся галіяф нібы рыба зводдаля ўвесь у медалях непазбежна даганяе камень куля і няўмольна адпаўзае ў добры шлях леташні галіяф
6.
Aliena K. 05:39
алена намалюй мяне на маляваным дзіва-дыване каб лебедзі ды возера ды леў шалёна пазіраў карагод гарлачыкаў човен быццам бы даўно чакаў ціха трызняць трыснягі ля крыніцы што не высмягне алена намалюй мяне на маляваным дыване кветкі дрэвы папугай проста з моста ў самы рай тут адначасна ноч і дзень я выпадковы прыхадзень каб хай мяне загушкалі феніксы з жар-птушкамі алена намалюй мяне на маляваным дыване кветкі дрэвы папугай проста з моста ў самы рай алена не малюй мяне на маляваным дыване алена не малюй мяне на гэтым маляваным дыване
7.
I h.d. 06:08
у адпаведнасці з прынятымі нормамі з улікам папярэдне праведзенага аналізу інфармацыі згодна з запытам на адрас адпаведнай службы у вызначаны тэрмін было прынята рашэнне аб немэтазгоднасці прысутнасці вышэй названых фізасобаў у акрэсленых каардынатах у сувязі з патэнцыйным парушэннем цэласнасці бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва пастанова ўваходзіць у сілу зараз проста цяпер зараз! у адпаведнасці з прынятымі нормамі з улікам папярэдне праведзенага аналізу інфармацыі згодна з запытам на адрас адпаведнай службы у вызначаны тэрмін было прынята рашэнне аб немэтазгоднасці прысутнасці вышэй названых фізасобаў у акрэсленых каардынатах у сувязі з патэнцыйным парушэннем цэласнасці бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва пастанова ўваходзіць у сілу зараз у выпадку нязгоды вы маеце права абскардзіць дадзеную пастанову цягам 10 каляндарных дзён, якія папярэднічаюць дню ўваходжання пастановы ў сілу але пастанова ўваходзіць у сілу зараз проста цяпер зараз!
8.
варожае святло знадворку падступны кідае цень пакрэсліў сцены і паўзе - узорная пагроза поначы хто ты хто ты й навошта? хто ты й чаму? хто ты хто ты й адкуль? хто ты? не маўчы папярэдні свет у яміне гніе гіне мяне ў глыбіні зацягнуць імкнецца марна покуль покуль застаецца са мной мая любімая не-не-не-несумяшчальная са смерцю траўма як маланку як выбух як золак непрытомным ужо неаднойчы ты сустракаеш свой лёс ён цябе абыходзіць наўкола аглядае бы ўпэўніцца хоча ці не прадзёўб навылёт як маланку як выбух як золак непрытомным ужо неаднойчы ты сустракаеш свой лёс за агульным нячутны твой сковыт да лядоўні йдзеш ранены моўчкі і прыкладваеш лёд

credits

released January 12, 2023

Raman Žarabcoŭ – baritone guitar (1, 4, 5, 6, 7), synths (1, 3, 4, 5, 6, 8b), bass (2, 3, 8), extra drums (7), guitar (8b)
Aliaksei Zemliany – drums, percussion (2, 6), backing vocals (2, 3, 4, 6)
Cichan Zolataŭ – synths (2, 3, 4, 5, 6, 8a), backing vocals (3, 4, 5, 8a), bass (7)
Uladzimir Liankievič – lead vocals, bass (1, 4, 5, 6), baritone guitar (2, 3, 8), synths (2, 7)

Music: Syndrom Samazvanca
Lyrics: Uladzimir Liankievič

Recording: Aug-Nov '22
Instruments recorded by Jury Bačkaroŭ at EverestMedia
Vocals and overdubs recorded by Raman Žarabcoŭ and Uladzimir Liankievič at The Music Room
Mixed by Raman Žarabcoŭ
Mastered by Norman Nitzsche at CALYX Mastering

Cover art: Kaciaryna Dubovik (IG @creepyfreaky_studio)

license

all rights reserved

tags

about

Syndrom Samazvanca Minsk, Belarus

Syndrom Samazvanca (translated as "imposter syndrome") was founded by two Belarusian musicians with mutual love of psychedelic rock, krautrock, art-rock and punk. The band creates eclectic sonic canvases using fuzzy guitar riffs, intricate rhythms and electronic noises, upon which the lyrics tell stories of existence and survival in a modern day post-Soviet city. ... more

contact / help

Contact Syndrom Samazvanca

Streaming and
Download help

Report this album or account

If you like Syndrom Samazvanca, you may also like: